Кафедра біяарганічнай хіміі з'яўляецца адным з буйных навучальных падраздзяленняў БДМУ, дзе праходзяць навучанне студэнты ўсіх факультэтаў. Калектыў кафедры з'яўляецца камандай аднадумцаў з высокім навуковым і педагагічным патэнцыялам.
Важным напрамкам нашай дзейнасці з'яўляецца выхаваўчая праца. Кафедра ганарыцца сваімі традыцыямі ў гэтым кірунку. Выхаваўчая праца дапамагае вырашаць адну з важных задач медыцынскай адукацыі - выпускаць з універсітэта не толькі лекараў, але адухоўленых і гуманных асобаў.
Да Калядных і Навагодніх святаў супрацоўнікамі кафедры арганізавана традыцыйная выстава-конкурс студэнцкіх работ "Біяарганічная хімія ў вобразах». У выставе прынялі ўдзел студэнты педыятрычнага, медыка-прафілактычнага, фармацэўтычнага факультэтаў і медыцынскага факультэта замежных навучэнцаў. Выставачная экспазіцыя размяшчаецца ў холе 6 паверху лабараторнага корпуса. Яна ўключае малюнкі алоўкам і алеем, партрэты, фотаработы, вырабы з дрэва і іншых матэрыялаў, мадэлі малекул і інш., усяго больш за 25 работ. Выстава паказала крэатыўнасць, цудоўную лёгкасць, дакладнасць студэнцкай творчасці, унікальныя падыходы пры выкананні работ, іх запатрабаванасць для дзейнасці кафедры.
Традыцыйна да канца выставы будуць названы пераможцы конкурсу. Сярод іх – студэнты ўсіх названых факультэтаў.
Супрацоўнікаў універсітэта і студэнтаў запрашаем наведаць выставу.
Нам. заг. каф. па выхаваўчай працы С.М. Барысевіч