БГМУ – ведущий белорусский медицинский университет

В стенах университета за столетнее существование подготовлено более 50 тысяч высококвалифицированных специалистов.

БГМУ – уникальный сплав науки и практики

Ежегодно высококвалифицированным преподавательским составом разрабатываются и внедряются уникальные методики лечения, а также выполняется существенное количество сложных операций, консультаций, различных манипуляций.

БГМУ – территория уникальных возможностей

В университете обучается более 2 тысяч иностранных студентов из 52 стран. Выпускники работают врачами в 108 странах мира.

БГМУ – научный лидер

На протяжении многих лет университет является организацией-лидером по результатам научной деятельности.

БГМУ – участник мирового медицинского образовательного сообщества

Белорусский государственный медицинский университет является уникальным центром образования, науки, медицинской и фармацевтической практики, признанным мировым сообществом.
 

22 февраля 2023 г.

Урачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і культуры ў БДМУ

Урачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і культуры ў БДМУ

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на кафедры беларускай і рускай моў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і культуры – добрай традыцыі нашай установы адукацыі.

З прывітальнымі словамі для выкладчыкаў і студэнтаў выступілі прарэктар па выхаваўчай рабоце, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Павел Віктаравіч Маркаўцан, загадчык кафедры беларускай і рускай моў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Мікалаеўна Мельнікава, дэкан факультэта прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Канстанцінавіч Альховік, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Таццяна Міхайлаўна Ярашэвіч і загадчык секцыі беларускай мовы кафедры беларускай і рускай моў Алеся Анатольеўна Носік. Выступоўцы павіншавалі прысутных са святам, выказалі надзею, што будучыя пакаленні будуць клапаціцца пра захаванне роднай мовы і нацыянальных традыцый.

Тыдзень беларускай мовы і культуры – гэта сапраўднае свята любові да роднай мовы і сваіх каранёў. Яно дае нам магчымасць выразіць самыя глыбокія пачуцці да свайго краю, бацькоўскага дома, дзіцячых мясцін і выказаць гэта па-беларуску. З уласнымі творамі выступілі студэнты Юлія Грышко, Паліна Корнева (лячэбны факультэт), Паліна Паўлавец, Лізавета Петрушэнка (стаматалагічны факультэт), Надзея Хілюта (медыка-прафілактычны факультэт).

Сумесна з клубам «Інтэрнацыяналіст» на кафедры беларускай і рускай моў была арганізавана выстава вырабаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Часцінкі роднага краю». Першымі яе наведвальнікамі сталі госці мерапрыемства, айчынныя і замежныя студэнты груп 7103, 7106, 1111, 1112, 1323-28, 6221, 6123, а таксама слухачы факультэта прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі з груп 5102 і 5104.

Экспазіцыю складалі вырабы ганчарства, лоза- і саломапляцення, мастацкай апрацоўкі дрэва і металу, ткацтва, вышыўка і выцінанка. У падрыхтоўцы калекцыі мастацкіх вырабаў прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры і навучэнцы. Экскурсію для наведвальнікаў правялі студэнты стаматалагічнага факультэта Настасся Мішко, Багдан Праскаловіч, Ганна Лапчак і Марыя Пацкевіч.

Алеся Носік, загадчык секцыі беларускай мовы кафедры беларускай і рускай моў БДМУ, Ганна Аляксеенка, кіраўнік клуба «Інтэрнацыяналіст», фотаздымкі аўтараў 


 Поделитесь

 
 
© 1921—2024 Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет».
При перепечатке текстовой информации и фотографий гиперссылка на сайт обязательна. Все права на графические и текстовые материалы принадлежат их авторам.
 
Контактная информация

220083, г. Минск, пр. Дзержинского, 83
Тел: +375 17 252-12-01
Эл. почта: bsmu@bsmu.by

Электронные обращения граждан

Политика в отношении обработки
персональных данных в УО «БГМУ»